«Трэ́нінг асо́баснага ро́сту» () — казахскі мастацкі фільм рэжысёра Фархата Шарыпава, які выйшаў на экраны ў 2018 годзе.

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт У самага звычайнага банкаўскага служачага Каната няма ні сям’і, ні захапленняў, ні памкненняў. У свае 40 год ён жыве з хворай на Альцгеймера маці і не бачыць у жыцці абсалютна ніякага сэнсу. Канат наведвае трэнінгі асобаснага росту, спадзеючыся штосьці змяніць у сабе. Нечаканая сустрэча са старым універсітэцкім сябрам Данікам — цяпер вялікім і паважаным чалавекам — рэзка мяняе ўсё.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Казахстана Катэгорыя:Фільмы Фархата Шарыпава