Дом па вуліцы Рэвалюцыйнай, 12 — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Архітэктура

Двухпавярховая пабудова са складанай выцягнутай у глыбіню двара формай плана, накрытая вальмавым дахам. На галоўным фасадзе праходзіць карнізная бэлька, вуглы акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Вокны прамавугольныя, без ліштваў. 1-ы і 2-і паверхі аддзелены простым карнізам. Бакавы фасад будынка ў савецкі час амаль цалкам зашклёны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Рэвалюцыйная вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску