Герб Кармы — герб гарадскога пасёлка Карма Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь  года № 45.

Апісанне У блакітным полі іспанскага шчыта эмблема Быкоўскіх — два срэбныя шабельныя эфесы, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам.

Быкоўскія валодалі гербам, які называўся «Абшланк» — дзве шабельныя рукаяцці, размешчаныя ў выглядзе Андрэеўскага крыжа. Ён паслужыў асновай для сцяга, і не толькі Кармы, але і ўсяго Кармянскага раёна, як адзінай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Быў прыняты рашэннем Кармянскага Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2000 года № 31. Аўтар герба С. Я. Рассадзін, мастак Л. А. Бісюкоў.

Цікавыя факты У 2014 годзе некалькі дзясяткаў кармянскіх ветэранаў, якія пабачылі ў гербавай эмблеме выяву свастыкі, падпісалася пад калектыўным зваротам «Па факце здзеку над дзяржаўнай сімволікай Прэзідэнта РБ пры дапамозе нацысцкай свастыкі на выяве Сцяга РБ».

Гл. таксама Сцяг Кармы

Катэгорыя:Карма (Кармянскі раён) Карма