Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч (нар. , Маладзечна) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 18 кастрычніка 1978 года ў Маладзечне.

У 2001 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2007 года — на дзяржаўнай службе. Займаў розныя пасады ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, Міністэрстве эканомікі, Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 18 верасня 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

4 чэрвеня 2020 года прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь. 27 сакавіка 2025 года вызвалены ад пасады і прызначаны намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Спасылкі

Дмитрий Матусевич возглавит Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечне Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі