Гаральд Вацлававіч Занеўскі (, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1956 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1967 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, старшым архітэктарам у Белкамунпраекце, з 1973 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: машынна-падліковая станцыя ў Рэчыцы (1972), сталовая абутковы фабрыкі ў Лідзе (1976), з актавай залай ЦНДІМЭСГ (1975, з А. У. Жалдаковым), сталовая з пераходнай галерэяй фінансавага тэхнікума па Чырвонай вуліцы (1977), інтэр’еры крамы агародніны па вул. Кірава (1978), адміністрацыйна-бытавы корпус па завулку Талстога (1984) у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя