Віктар Цімафеевіч Калюжны (, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1966 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірску, з 1969 года — у Гомельскіх праектных майстэрнях Белдзіпрагандлю, Белдзіпрагандлі, з 1986 года — галоўны архітэктар праектаў у Гомельсельбудпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Гомелі.
Творчасць Асноўныя працы: мікрараёны А-1, А-2, Б-2А ў Новасібірску (1969), крама агародніны па вул. Кірава-Сартавальная (1975), абласная база «Сортнасеннегародніна» па вул. Барыкіна (1976), гандлёвыя цэнтры ў мікрараёнах № 10 (1977), 63 (1986) у Гомелі, кааператыўныя будынкі гандлю ў Лідзе (1978), Рэчыцы (1973), па вуліцы Луначарскага ў Светлагорску (1982).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Новасібірска Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Ліды Катэгорыя:Архітэктары Рэчыцы Катэгорыя:Архітэктары Светлагорска