Тамара Антонаўна Каманіна (нар. , Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1950 годзе. Працавала ў Мінгарпраекце, галоўным архітэктарам горада Алексіна Тульскай вобласці, архітэктарам Ленінскага раёна Мінска, з 1971 па 1983 гады — кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў, галоўным спецыялістам тэхаддзела ў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць У складзе аўтарскіх калектываў распрацоўвала схемы раённай планіроўкі Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай вобласці, адміністрацыйных раёнаў БССР і Наўгародскай вобласці (1971—1979).

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1981), прэмія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (1998)Премии.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі