Уладзімір Кандратавіч Дыдырка (, с. , цяпер Чаркаская вобласць, Украіна — , Менск, НКУС) — беларускі матэматык. Прафесар (1932).

Біяграфія З шляхецкай сям’і.

Скончыў у 1900 годзе Кіеўскі ўніверсітэт, у 1902 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. 3 1902 у Мінскай мужчынскай гімназіі, з 1918 у Мінскім інстытуце народнай адукацыі, з 1920 годзе ў БПІ, з верасня 1922 года ў БДУ. У чэрвені — жніўні 1928 года знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Гетынгенскім універсітэце, прымаў ўдзел у працы навуковага семінара Д. Гільберта. З кастрычніка 1932 года прафесар. Пражываў у кватэры № 19 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

Арыштаваны 31 кастрычніка 1937 года ва ўласнай кватэры. Паводле Леаніда Маракова, даследчыка савецкіх рэпрэсій, калі арыштоўвалі Дыдырку, яго жонка страшна галасіла, біла кулакамі па сценах і клікала суседзяў на дапамогу. Чэкісты запомнілі праблемы, якія яна для іх стварыла. У лагер яе адправілі з «рэкамендацыямі», выконваючы якія «вертухаі» хутка яе забілі.

Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 21.1.1938 як «агент германскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.9.1965. Асабовая справа Д. № 19338-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па аналітычнай геаметрыі. Аўтар першай манаграфіі па матэматыцы, што была надрукавана вучоным БДУ «Цыркулярныя крывыя трэцяга парадку» (1928—1932).

Літаратура

В. К. Дыдырко // Вест. БГУ. Сер. 1. 1978. № 3.

Спасылкі

Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чаркасах