Слонімская брыгада БСА — беларускае вайсковае фармаванне ў складзе БСА, якое было створанае без дазволу немцаў, з-за чаго хутка было імі ж расфармаванае. Афіцыйна называлася «1-й Брыгадай Беларускае Самааховы».

Перадумовы Хутка па стварэнні Беларускага корпуса самааховы (16 ліпеня 1942 года) на Слонімшчыне былі ўтвораныя 3 батальёны БСА:

Слонімскі Быценскі Дзярычэнскі

Стварэнне Слонімскі акруговага камітэт Беларускай Народнай Самапомачы, узначалены Рыгорам Зыбайлам, вырашыў скарыстаць невыразнасць зместу нямецкага дазволу, склаўшы з новаўтвораных батальёнаў цэлую брыгаду пад назвай «1-я Брыгада Беларускае Самааховы» з брыгадзіным штабам у Слоніме. Камандоўцам брыгады стаў капітан Іван Таранка (Таранька). Начальнікам арганізацыйна-персанальнага аддзела штаба Слонімскай брыгады БСА стаў Аляксей ВасіленяВяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі.

Стварэннем брыгады займаліся цягам месяца.

Не атрымаўшы ад немцаў дастатковай колькасці зброі, самаахоўцы «нелегальна» набывалі яе ў італьянскіх жаўнераў, якія вярталіся з усходняга фронту, за самагонку і сала аўтаматы і кулямёты.

Скасаванне Калі пра стварэнне брыгады стала вядома нямецкім уладам (лета 1942 года, верагодна, жнівень), нямецкія жаўнеры пры падтрымцы бронесамаходаў абкружылі кашары слонімскай самааховы і забралі зброю. Штаб брыгады быў распушчаны. Таксама нямецкая жандармерыя забрала 2 кулямёты ў быценскіх самаахоўцаў.

Маршы +Марш Слонімскай брыгадыБаецкі маршХаўтурны маршУ ногу шагайце! Раз, два, тры, Раз, два тры!

Мацней там трымайце вінтоўку!

Бо вораг ня сьпіць у полі, у бары.

Зважай-жа! Стральцы на «узгатоўку».

(прыпеўка)

Слонімская брыгада Сталёвы шых.

І кожнага зьністожыць гада

Наш гостры штых!

Мы варта Радзімы, Яе змагары.

Сачы-жа! Стой пільна на варце.

Хай вораг пракляты зноў зубы зьвярыць,

То-ж куляў напэўна нам хваце!

Пазнае йшчэ вораг моц нашай рукі,

Ваяцкі дух нашай брыгады.

Вінтоўку к плячу на ўзгатоўку ўскінь

Гэй! Сьцеражыцеся гады!Грукаюць ужо шагі батальёнаў Пад Пагоні Крывіцкай — правод

Бараніць свае Родныя Гоні

Выйшаў сам Беларускі Народ.

І ідуць вось рады за радамі

Грудзі, вочы палаюць агнём

Ужо ніколі ня будуць над намі

Панаваць чужакі з бізуном.

(прыпеўка)

Бо мы куляй, штыхом

Родны Край зберажом

Прад варожым зладзейскім наскокам,

Каб свабодна цьвілі,

Каласілісь палі

Ад Смаленска да Беластоку.

І ласкае, чаруе ўсім вочы

Беларускі ваяцкі мундзер

Мацней сэрцы б’юцца дзявочы

Бо то ж наш Беларускі Жаўнер.

І ідуць вось рады за радамі

Грозна рэха ўтаруе шагам,

З пад шаломаў палаюць вачамі

Не вярнуцца назад ужо панам.Ты палёг Баяўнік! Краю роднага Верны сын бараніўшы наш сьцяг

Зямлю нашу свабоду народную

Баявы твой закончаны шлях.

Ужо па вуліцах сёлаў і гораду

Грукацяць батальёнаў шагі

У нас ласкі ня будзе для ворага

Непамшчоных ня будзе магіл.

Дык бывай! Над тваею магілаю

Мы прысягу Краіне даём

Што з варожай расправімся сілаю

Беларусь сонцам мы апранём.

Гл. таксама

48-ы батальён дапаможнай паліцыі

Спасылкі

Катэгорыя:Беларускі корпус самааховы Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1942 годзе Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Слоніма