Касцёл Святога Людовіка — каталіцкі храм у аграгарадку Свяцілавічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Захаваўся ў перабудаваным выглядзе. Не дзейнічае.
Гісторыя Пасля закрыцця бялыніцкага кармеліцкага кляштара каталіцкай супольнасці дазволілі збудаваць храм у Свяцілавічах, якія знаходзяцца ў адлегласці 10 вёрст ад Бялынічаў. На думку ксяндза Юзафата Жыскара, «гэта быў вялікі крок наперад, які развіваў рэлігійнае жыццё, таму [парафіяне] сквапна ўзяліся за працу»Nasze kościoły. Opis wszystkich kościołów i parafij znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych. Tom I. Archidjecezja Mohylowska. Ułożyli i wydali ks. D. Bącykowski i ks. J. Źyskar. Warszawa-Peterburg. 1913, s. 49—52..
Фундатарамі касцёла былі сёстры Марыя, Сафія і Эмілія, якія заснавалі яго ў памяць аб адзіным брацеСвятлана Маркава. Свяцілавіцкія таямніцы. // Мінск: Рэспубліка, 3 ліпеня 2014. . Дапамогу ў будаўніцтве аказвалі таксама вернікі, найперш Васілеўскія, Гладзінскія, Венцлаўскія, Шперкоўна, і ксёндз Гедройць, «вельмі адданы справе».
Спецыялісты па вырабе цэглы для храма былі запрошаны з Варшавы, а гліну здабывалі ў Свяцілавічах. У 1903 годзе будоўля была скончана, і ў 1904 годзе адбылося асвячэнне касцёла, галоўным апекуном якога стаў Святы Людовік. Акрамя гэтага, святы адбываліся на Спасланне Святога Духа.
Касцёл, на якім нават не дазволілі пабудаваць высокія вежы, адразу стаў цэнтрам парафіі, якая аб’ядноўвала каталікоў колішніх прыходаў у Княжыцах і Бялынічах.
Паводле некаторых звестак, колькасць вернікаў у прыходзе дасягала 1600 асоб. Касцёл меў прывілеі, нададзеныя біскупам Дзенісевічам. У ім асабліва шанаваўся абраз Маці Божай Бялыніцкай, копія якога знаходзілася ў адным з бакавых алтароў храма.
Перад Першай сусветнай вайной у парафіі служылі ксяндзы Межвінскі і ПашкевічКасцёл св. Людовіка ў Свяцілавічах (Бялыніцкі раён). — Магілёўскі і Бабруйскі дэканаты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 15 лістапада 2014. .
У 1930-я гады будынак перадалі прамкалгасу, потым прыстасавалі пад клуб, сельскую школу. У 1951 годзе вежа-званіца была разабрана, да фасада прыбудаваны 2-павярховыя крылы і будынак прыстасаваны пад праўленне калгаса імя Заслонава і бібліятэку. Цяпер у перабудаваным касцёле размяшчаецца пошта.
Архітэктура
Помнік архітэктуры з рысамі неаготыкі. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад вальмавым дахам. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і трохступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. З тыльнага боку выступае рызаліт апсіды.
У касцёле раней знаходзіўся арган.
Літаратура — С. 328
Спасылкі
Катэгорыя:Свяцілавічы (Бялыніцкі раён) Катэгорыя:1904 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Касцёлы Магілёўскай вобласці