15 ліпеня 2020 года, паміж 20:00 і 22:00 UTC, у выніку кібератакі быў узламаны шэраг топ-акаўнтаў у Твітэры, кожны з якіх меў мільёны падпісчыкаў, з мэтай справакаваць махлярства з біткойнамі. Злачынцы ад імя ўладальнікаў уліковых запісаў прапанавалі адпраўляць біткоіны на пэўны крыптавалютны кашалёк з абяцаннем, што адпраўленыя грошы будуць падвоеныя і вернутыя. Грунтуючыся на крыніцах, якія звяртаюцца да Vice і TechCrunch, зламыснікі атрымалі доступ да адміністрацыйных інструментаў Twitter і змаглі змяняць уліковыя запісы і публікаваць твіты напрамую. Прычым доступ быў атрыманы альбо за кошт аплаты супрацоўніку Twitter за выкарыстанне інструмента, альбо са скампраметаванага ўліковага запісу супрацоўніка, які меў прамы доступ да прылады.
На 16 ліпеня злачынцам удалося выманіць больш чым 12 біткоінаў, што па курсе на той момант складала больш за 110 тысяч долараў ЗША. Праз некалькі хвілін пасля публікацыі твітаў на адным з апублікаваных кашалькоў ужо адбылося больш за 320 транзакцый.
Дзмітрый Альпяровіч, сузаснавальнік кампаніі па кібербяспецы CrowdStrike, назваў гэты інцыдэнт «горшым узломам буйных платформ сацыяльных сетак на дадзены момант». Даследчыкі ў галіне бяспекі выказалі занепакоенасць тым, што сацыяльная інжынерыя, якая магла быць выкарыстана для ўзлому, можа паўплываць на выкарыстанне сацыяльных сетак у важных анлайн-дыскусіях, уключаючы падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў 2020 годзе.
Заўвагі
Спасылкі Агляд транзакцый с бiткойн-адрасам Катэгорыя:Падзеі 15 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 2020 года Катэгорыя:Twitter Катэгорыя:Інфармацыйная бяспека