Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад — абеліск у в. Бакшты Іўеўскага раёна.

Гісторыя Абеліск устаноўлены ў 1969 годзе ў гонар Лідскага міжраённага партыйнага цэнтра КП (б)Б і партызанскіх брыгад.

Лідскі міжрайпартцэнтр дзейнічаў з 25 красавіка 1943 года до 19 снежня 1943 года. Кіраўнік — член Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б Я. Гапееў. У зону дзейнасці міжрайпартцэнтра па арганізацыі партыйнай работы ўваходзілі г.Ліда, Воранаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Любчанскі, Навагрудскі, Радунскі, Юрацішкаўскі раёны Баранавіцкай вобласці. У гэтай зоне пад кіраўніцтвам міжрайпартцэнтра і Баранавіцкага абкома КП(б)Б вялі барацьбу з нямецкімі войскамі партызанскія брыгады імя С. М. Кірава, Ф. Э. Дзяржынскага, 1-я Баранавіцкая, імя В. І. Чкалава, «Уперад», імя Аляксандра Неўскага, асобная брыгада «Няўлоўныя», асобны атрад «Слаўны»Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад

Літаратура Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад : [в. Бакшты Іўеўскага раёна] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мінск, 1986. С. 198—199.

Катэгорыя:Бакшты (Іўеўскі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:1969 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Іўеўскага раёна