Міхаіл Іванавіч Паплаўскі (нар. , Струмень Кармянскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці аптычныя прыборы і спектраскапія. Працаваў майстрам, інжынерам-тэхнолагам завода «Арсенал» у горадзе Кіеве, старшым інжынерам-тэхнолагам, першым намеснікам галоўнага інжынера — галоўным тэхнолагам, галоўным інжынерам, дырэктарам завода «Дыяпраектар» у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.

Абіраўся дэпутатам Гомельскай абласнога Савета дэпутатаў у 1999 годзе. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняўПОПЛАВСКИЙ МИХАИЛ ИВАНОВИЧ .

Узнагароды Узнагароджаны сярэбраным і двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га склікання