Ніна Фёдараўна Ругаль (нар. , в. Высокая Слабада Смаленскай вобласці РСФСР) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (інжынер-тэхнолаг), Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу (менеджар). Працоўную дзейнасць пачала швачкай Віцебскай швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі». Працавала майстрам, інжынерам па стандартызацыі Бабруйскай футравай фабрыкі Магілёўскай вобласці, інжынерам-канструктарам, інжынерам-тэхнолагам, начальнікам швейнага цэха Мінскага вытворчага трыкатажнага аб’яднання. Займала пасаду намесніка дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Світанак».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняРУГАЛЬ НИНА ФЕДОРОВНА .

Узнагароды Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання