Алег Сяргеевіч Гайдукевіч (нар. , Мінск) — беларускі палітычны дзеяч. Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (з 2019 года). Падпалкоўнік міліцыі.

Біяграфія У 1998 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства», мае кваліфікацыю юрыста. У 2018 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».

Працаваў оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным АБЭЗ , старшым оперупаўнаважаным аддзела цяжкіх злачынстваў УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама, намеснікам начальніка АБЭЗ , начальнікам АБЭЗ , першым намеснікам начальніка, начальнікам Партызанскага РУУС г. Мінска, начальнікам Фрунзенскага РУУС г. Мінска, намеснікам старшыні.

У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, у 2024 годзе — дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання. 2020 год і пасля Удзельнічаў у кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года. Яго ініцыятыўная група была адной з 15 зарэгістраваных, у яе запісаліся 4034 чалавекі — гэта была трэцяя па масавасці група пасля груп Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Бабарыкі.

Неўзабаве пасля рэгістрацыі групы 26 мая заявіў, што здымаецца з выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, бо «нельга дапусціць злому краіны». Ён дадаў, што не можа «быць прастытуткай», а будзе «адстойваць свае перакананні»«Я не магу быць прастытуткай». Што стаіць за дэмаршам Гайдукевіча?, Радыё Свабода, 26.05.2020. 14 ліпеня стаў даверанай асобай кандыдата ЛукашэнкіАлег Гайдукевіч стаў даверанай асобай Лукашэнкі, на карысьць якога зьняўся з выбараў, Радыё Свабода, 14.07.2020.

У пачатку верасня 2020 года выбаршчыкі Каліноўскай выбарчай акругі № 108 сабралі 700 подпісаў пад лістом аб тым, што «страцілі давер да дэпутата Гайдукевіча». Людзі палічылі, што «дэпутат бяздзейнічаў і не абараніў інтарэсы выбаршчыкаў». Але гэта не дапамагло яго зняцьЗа адкліканьне дэпутата Гайдукевіча сабралі 700 подпісаў, Але не дапамгло, Радыё Свабода, 7.09.2020.

У лютым 2021 года выступіў з ініцыятывай прыняцця закона аб так званых замежных агентах, які разглядаецца крытыкамі як патэнцыйны сродак ціску на праваабаронцаў і іншадумцаў з боку рэжыму Лукашэнкі«Дзікае паляваньне» на праваабаронцаў. Каму і навошта гэта трэба — Радыё Свабода, 16 лютага 2021 г.Палата прадстаўнікоў пачала працу над законапраектам аб замежных агентах, — Гайдукевіч — Радыё Свабода, 15 лютага 2021 г..

Неаднаразова выступаў у СМІ ў абарону рэжыму Лукашэнкі і з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыіГайдукевіч: Ціханоўскі — гэта Шарыкаў, а Бабарыка проста ўсіх купляе — Наша Ніва, 26.05.2020. Называў «спробай дзяржаўнага перавароту» масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і супраць гвалту карніцкіх структур органаў рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да іншадумцаўГайдукевіч: Трэба прымаць закон аб замежных агентах — Наша Ніва, 27.12.2020.

4 мая 2021 года ў тэлевізійным эфіры пагражаў лідарам апазіцыі, якія знаходзяцца ў эміграцыі, арыштамГайдукевич: Переговоры с белорусской оппозицией будут как с Навальным  — Белорусский партизан, 04.05.2021. Пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair 4978 у Мінску і затрымання блогера Рамана Пратасевіча, які ляцеў гэтым рэйсам, публічна пахваліў спецслужбы рэжыму Лукашэнкі і паўторна прапанаваў гвалтоўна выкрадаць лідараў апазіцыі з замежжаГайдукевіч: Латушку і іншых можна затрымаць на тэрыторыі іншых дзяржаў і прывозіць сюды ў багажніку — Наша Ніва, 23.05.2021.

У верасні 2023 года ў Telegram-канале Гайдукевіча ненадоўга з’явілася выява эрэгіраванага пеніса. «Наша Ніва» звярнула ўвагу на падабенства рукі на гэтай фатаграфіі з рукой Гайдукевіча; сам ён заявіў, што канал быў узламаны, і адмаўляў, што палавы член на фатаграфіі ягоны.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Першамайскай акругі № 108. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справахБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Міжнародныя санкцыі 21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння ЕС, Гайдукевіч «рабіў публічныя заявы, вітаючы перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у Мінск 23 мая 2021 года. Гэта палітычна матываванае рашэнне было прынята без належнага абгрунтавання і было накіравана на арышт і затрыманне апазыцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі і з’яўляецца формай рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі»COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021. Акрамя таго, Гайдукевіча ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. У маі 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Гайдукевіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС.

9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

У 2022 годзе трапіў у чорныя спісы Японіі і Украіны.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2022)Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь; Медаль «За бездакорную службу» III ступеніГайдукевіч Алег Сяргеевіч.

Крыніцы

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2025)