Зялёнагурскі ўніверсітэт () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Зялёна Гура.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны 1 верасня 2001 года шляхам аб'яднання Зялёнагурскага політэхнічнага ўніверсітэта (заснаванага ў 1965 годзе як Вышэйшая інжынерная школа) і Вышэйшай педагагічнай школы (заснаванай ў 1971 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа). У верасні 2017 года ў склад універсітэта была ўключана Дзяржаўная вышэйшая прафесійная школа ў Сулехаве як асобны факультэт універсітэта, які ў 2019 годзе быў ператвораны ў філіял.

Асноўныя будынкі ўніверсітэта размешчаны ў двух розных частках горада: кампус А з будынкамі былога політэхнічнага ўніверсітэта размешчаны на вуліцы Падгорнай, і кампус B з будынкамі былой Вышэйшай педагагічнай школы, які ў асноўным размешчаны на алее Войска Польскага. Рэктарат універсітэта знаходзіцца недалёка ад Старога Рынку на вуліцы Ліцэальнай.

Ва ўніверсітэце працуюць 1 тыс. выкладчыкаў, у тым ліку: 100 з вучоным званнем прафесара, 220 са ступенню доктара хабілітаванага, 508 са ступенню доктара, 169 са ступенню магістра.

Структура Гуманітарны факультэт Механічны факультэт Факультэт мастацтваў Факультэт будаўніцтва, архітэктуры і экалагічнай інжынерыі Факультэт эканомікі і кіравання Факультэт фізікі і астраноміі Факультэт інфарматыкі, электратэхнікі і аўтаматызацыі Факультэт матэматыкі, інфарматыкі і эканаметрыі Факультэт біялагічных навук Факультэт педагогікі, псіхалогіі і сацыялогіі Факультэт права і адміністрацыі Collegium Medicum Філіял у Сулехаве

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Зялёна Гура Катэгорыя:2001 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы