Вольга Фёдараўна Няча́й (нар. , г. Растоў-на-Доне, РСФСР — ) — беларускі кіназнавец і кінакрытык. Доктар мастацтвазнаўства (1986).
Біяграфія Дачка беларускага гісторыка Фёдара Макаравіча Нячая. Скончыла ў 1958 годзе БДУ. 3 1958 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, адначасова з 1980 выкладае ў Беларускім універсітэце культуры.
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1969 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.
Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю і тэорыю экраннага мастацтва (кіно і тэлебачання) у сістэме культуры і масавых камунікацый, праблемы кінаадукацыі. Беларускае кіно разглядае з пазіцый культурнай антрапалогіі («Біякультурная адаптацыя ў постчарнобыльскі перыяд (на прыкладзе кінамастацтва)», 1998—1999).
Адна з аўтараў «Гісторыі беларускага кіно» (1969—1970), зборнікаў «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), «Панарама беларускага кіно апошніх гадоў», «Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка» (абодва 1998), «Экран і культура: (Беларускае дакументальнае кіно і культура Беларусі)» (1999).
Творы Экран и мы. — Мн., 1971; Фильм у нас дома. — Мн., 1974; Становление художественного телефильма. — Мн., 1976; Большой мир малого экрана. — Мн., 1979; Телевидение как художественная система. — Мн., 1981; Блеск и нищета «массовой культуры». — Мн., 1984; Основы киноискусства. — М., 1989; Ракурсы: О телевизион. коммуникации и эстетике. — М., 1990.
Літаратура
Кино: Энциклопедический словарь. / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987.
Катэгорыя:Кіназнаўцы Беларусі