Раіса Іванаўна Сергі́енка (нар. , г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі музыказнавец. Доктар мастацтвазнаўства (1999), прафесар.
Біяграфія Скончыла ў 1968 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1967 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1979 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1981 года.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэарэтычных праблемах музыкі XX стагоддзя, у т.л. «Выканальніцкая інтэрпрэтацыя музычнага твора» (1992), «Гукавышынная аснова музычнай кампазіцыі XX ст.» (1998) і інш.
Аўтар і вядучая радыё- і тэлеперадач.
Творы Новыя аспекты гукавышыннай арганізацыі ў беларускай музыцы 60-х гг. // Пытанні культуры і мастацтва Беларусі. 1993. № 12; Беларускі музычны авангард на рубяжы апошніх дзесяцігоддзяў XX ст.: гукавышынная арганізацыя і сучасныя віды кампазіцыйнай тэхнікі // Музычная культура Беларусі: Дыялог часоў. Мн., 1997; Кампазітары Беларусі. Мн., 1997 (разам з Т. Г. Мдзівані); Тембр музыкального звука: новые измерения // Музыкальное искусство на рубеже столетий. Мн., 2000; Высота и звуковой мир современной музыки // Теоретические проблемы музыки XX в. Мн., 2001. Вып: 6.
Літаратура
Спасылкі
Нотна-навуковая бібліятэка прадстаўляе тэматычную выставу «Юбіляры Акадэміі» // Сайт БДАМ
Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі