Павел Мікалаевіч Лёгкі (нар. , Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 30 мая 1972 года ў Баранавічах Брэсцкай вобласці. Маці паходзіць з вёскі Нач Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, бацька — з МагілёўшчыныПавел Легкий: «На этой земле складывалась история моей семьи, эти места — часть и меня» .

У 1989—1992 гадах быў курсантам Данецкага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча інжынерных войск і войск сувязі, у 1992—1993 гадах — курсантам Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча, якое скончыў у 1993 годзе.

З чэрвеня па лістапад 1993 года быў камандзірам узвода вучэбнага цэнтра Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча. У 1993—1998 гадах з’яўляўся навуковым супрацоўнікам ваенна-навуковых падраздзяленняў Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2000 гадах працаваў карэспандэнтам, у 2000—2002 гадах — начальнікам-рэдактарам аддзела рэдакцыі часопіса «Армія» Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2003 гадах працаваў аглядальнікам службы навін Агульнанацыянальнага тэлебачання.

У 2003—2012 гадах узначальваў прэс-службу прэзідэнта Беларусі. На пасадзе, у прыватнасці, быў адным са спікераў рэжыму Лукашэнкі падчас разгону буйных пратэстаў беларускай дэмакратычнай апазіцыі пасля супярэчлівых прэзідэнцкіх выбараў 2006 года («Джынсавая рэвалюцыя») і 2010 года (Плошча 2010 і пратэсты Беларусі 2011 года).

У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 22 кастрычніка 2012 годаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 октября 2012 года № 957 «О назначении П. Н. Легкого» па 9 студзеня 2018 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2018 года № 11 «Аб назначэнні П. М. Лёгкага і Н. А. Кісляковай» працаваў саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, дзе адказваў за інфармацыйныя пытанні.

З 9 студзеня па май 2018 года працаваў намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З мая 2018 года да 1 снежня 2020 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2020 года № 685 «Аб назначэнні П. М. Лёгкага» працаваў першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

1 снежня 2020 года прызначаны саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

У 2025 годзе быў дырэктарам кампаніі «Крэатыўны код», звязанай з нявесткай Аляксандра Лукашэнкі Ганнай Сялук.

Сям’я Жонка Алена і два сыны — Ігар і Алег.

Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2020)

Санкцыі ЕС і іншых краін У верасні 2020 года ЛатвіяForeign Minister Edgars Rinkēvičs places 101 Belarusian officials on persona non grata list  — , 25.09.2020 і ЭстоніяThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus — Міністэрства замежных спраў Эстоніі, 1 October 2020 ўнеслі Лёгкага ў свае санкцыйныя спісы: Латвія прызначыла Лёгкага персонай нон грата, а Эстонія наклала пяцігадовую забарону на ўезд.

17 снежня 2020 года Лёгкі быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Лёгкага падчас яго працы першым намеснікам міністра інфармацыі адказным за, у прыватнасці, «рашэнне Міністэрства інфармацыі спыніць доступ да незалежных сайтаў і абмежаваць доступ у Інтэрнэт у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, мірных дэманстрантаў і журналістаў»Council implementing regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

Акрамя таго, Лёгкага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Швейцарыя.

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Прэс-сакратары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь