Геафіл звычайны (Geophilus flavus) — від губаногіх з сямейства . Наземныя членістаногія, якія часта сустракаюцца і на ўзбярэжжах мораў.
Апісанне
Маюць жаўтаватую афарбоўку і 49-57 пар ног.
Даўжыня тонкага цела 40-60 мм. Галава невялікая, памяранцава-карычневага колеру. Галава нясе пару адносна доўгіх антэн. Сківіцы з зубамі. Ногі афарбаваныя, як і цела. Хадзільныя ногі кароткія, членістыя.
Арэал і экалогія
Сустракаецца паўсюдна ў Еўропе і быў інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку і Аўстралію (на Тасманіі іх упершыню знайшлі ў 1959 годзе).
Жывуць у разнастайных вільготных месцах з вялікай колькасцю хованак. Можа быць знойдзены ў розных тыпах лесу, а таксама ў непасрэднай блізкасці ад людскіх паселішчаў, у садах і гародах. Вядзе ўтойлівы лад жыцця ў глебе, пад камянямі або ў каранях дрэў. Сілкуецца рознымі дробнымі жывёламі і рознымі арганічнымі рэшткамі жывёльнага паходжання. Рухаецца вельмі хуткаGeophilus flavus — Natura Bohemica.
Літаратура
Спасылкі
Geophilus flavus — Eol.org Geophilus flavus — Catalog of Life Geophilus flavus — Biolib.cz Geophilus flavus — Faunaeur.org Geophilus flavus — Natura Bohemica Image Images Image of head
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1778 годзе Катэгорыя:Губаногія