Манета — скульптурная кампазіцыя ў Мінску, на Камуністычнай вуліцы, 49 каля будынка галоўнага офісу Банка Дабрабыт. Аўтар — скульптар Канстанцін Аляксандравіч КасцючэнкаБанк, которому не запрещают украшать офис национальной символикой, установил у входа памятник-монету, архітэктары А. С. Кобрусеў і У. І. Архангельскі.

Гісторыя Скульптура была падаравана гораду банкам у гонар свайго дваццацігоддзя. На адкрыцці помніка 23 верасня 2020 года прысутнічалі між іншых глава Нацбанка Беларусі Павел Калаур, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко і кіраўнік Банка Дабрабыт Ігар Ліхагруд.

Апісанне Скульптура змяшчае фрагменты грашовых знакаў, якія былі ў звароце на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да цяперашняга часу — агулам 10 манет. Гэта арабскі дырхем IX стагоддзя, сярэбраны Вітаўта пачатку XV стагоддзя, манеты канца XIV стагоддзя, дукаты XVI і XIX стагоддзяў, талеры XVII і XVIII стагоддзяў. Ёсць таксама савецкія 10 капеек і сучасныя 2 рублі. Творчай ідэяй скульптара Канстанціна Касцючэнкі было аб’яднане гісторыі і сучаснасці фінансавай сістэмы Беларусі, а таксама розныя этапы яе развіцця.

Скульптура выраблена з бронзы, вышыня — 3 метры, вага каля 2 тонНа минской улице установили монету весом в 2 тонны .

Гл. таксама Спіс помнікаў Мінска

Літаратура

Манета манет // Наша гісторыя. № 12(29) — 2020.

Спасылкі УНИКАЛЬНАЯ СКУЛЬПТУРА «МОНЕТА» ПОЯВИЛАСЬ ВОЗЛЕ ОФИСА БАНКА ДАБРАБЫТ На минской улице установили монету весом в 2 тонны

Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Помнікі грошам Катэгорыя:Камуністычная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Творы Канстанціна Касцючэнкі Катэгорыя:2020 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Архангельскага