Дані́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Данілавічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Замосцеўскага і Пыханскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Данілавіцкага сельсавета 15 населеных пунктаў. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Выгар, Новыя Лугінцы і Сіні Востраў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 876 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,1 % — беларусы, 1,8 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 788 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе