Вітольд Міхайлавіч Ашурак (нар. , в. Агароднікі, Лідскі раён — , Шклоў) — беларускі грамадскі і палітычны актывіст, палітычны зняволены.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Агароднікі, паблізу горада Бярозаўка (Лідскі раён). Пасля школы ўладкаваўся на шклозавод «Нёман», дзе працаваў выдзьмувальнікам. Затым звольніўся і пачаў зарабляць будаўнічымі працамі.
У 2010 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў удзельнічаў у пратэстах 19 снежня ў Мінску, яго затрымалі і асудзілі да 12 сутак арышту. Неўзабаве ўступіў у БНФ, потым стаў сябрам Сойма партыі. Ён пастаянна бываў на ўгодках ушанавання паўстанцаў у Свіслачы, прыязджаў на ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.
Падымаў экалагічныя праблемы. Разам з паплечнікамі судзіўся са шклозаводам за парушэнне Орхускай канвенцыі, дамагаўся грамадскіх слуханняў па пытанні арганізацыі вытворчасці шкловаты — урэшце на заводзе пабудавалі больш бяспечную высокатэмпературную печ, дзе спальвалі шкодныя адкіды. Калі пачаўся мор рыбы ў Дзітве, каб прыцягнуць увагу да праблемы прыняў удзел у акцыі на прыступках райвыканкаму, за што атрымаў штраф, аднак неўзабаве пачалося пашырэнне лідскіх ачышчальных збудаванняў. У Лідскім раёне шмат зрабіў, каб жыла памяць пра паўстанцаў 1863 года. На працягу 2017—2018 гадоў Вітольд Ашурак разам са сваімі паплечнікамі аднавіў між вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы (Лідскі раён) мемарыял памяці паўстанцам Каліноўскага.
Сябар партыі БНФ, абласны каардынатар руху «За свабоду». Балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты і парламент.
Прымаў актыўны ўдзел у вулічных акцыях у Лідзе ў час масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Яго ўпершыню затрымалі 9 жніўня. Суд пакараў актывіста 20 суткамі: 15 — за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і 5 за непавагу да суда, адмовіўся ўстаць, калі з’явіўся суддзя. Аднак праз 5 дзён яго адпусцілі, як і амаль усіх тагачасных палітвязняў, што адбывалі адміністрацыйнае пакаранне. Тым не менш крымінальная справа была заведзеная ўжо тады. 16 верасня Ашурка забралі паўторна, мала таго, што яму заставалася адбыць 15 сутак з мінулага, дык дадалі яшчэ 15 — за ўдзел у мерапрыемствах у Лідзе ў жніўні-верасні. Калі заставалася адбыць 2-3 сутак, яго перавялі ў гродзенскае СІЗА па крымінальным артыкуле.
Суд быў закрытым. Яго судзілі па двух артыкулах: 364 «Гвалт ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па першым артыкуле суд пастанавіў пакараць актывіста 4 гадамі калоніі, а па другім — 2 гадамі і 4 месяцамі. Шляхам частковага паглынання атрымалася 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму — адзін з самых строгіх прысудаў для ўдзельнікаў паслявыбарчых акцый пратэсту. Людзі пачалі крычаць суддзю Максім Філатаву «Ганьба!» і падтрымліваць асуджанага.
На наступны дзень пасля працэсу ў лідскім судзе 8 чалавек затрымалі па крымінальнай справе аб хуліганстве, якая была заведзеная па факце непрыстойных дзеянняў падчас абвяшчэння прысуду Вітольду Ашуркуnn.by.
27 студзеня 2021 года сумеснай заяваю адзінадцацці арганізацыяў (праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі Хельсінкскі камітэт ды інш.) Вітольд Ашурак быў прызнаны палітычным зняволеным. 4 лютага 2021 года шэфства над палітычным зняволеным узяў Шон Хогі, дэпутат Дойл Эрэн.
У сярэдзіне красавіка 2021 года стала вядома, што апеляцыя Ашурка на прысуд, якая разглядалася ў яго адсутнасць, была не задаволеная. У адным з апошніх лістоў Ашурак паведаміў, што турэмнае начальства прымусіла яго і іншых палітычных зняволеных насіць жоўтую бірку, каб яна вылучала іх сярод вязняўАктивист БНФ Ашурок написал из колонии в Шклове, что «политических» заключённых обязали носить желтые бирки. Это законно? .
21 мая 2021 года памёр у Шклоўскай калоніі ПК № 17. Пахаваны 26 мая ў Бярозаўцы. На развітанні з Вітольдам Ашуркам яго цела атулілі бела-чырвона-белым сцягам паводле волі памерлагаКраіна развіталася з Вітольдам Ашуркам (фота).
Гібель
Меркаваная афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Дакладная прычына смерці яшчэ павінна быць высветлена.
25 мая цела Вітольда Ашурка аддалі сваякам. У нябожчыка была «забінтаваная галава ад макаўкі да носа, бачны толькі рот». Сваякі вырашылі не рабіць дадатковыя экспертызы, бо не давяралі магчымым вынікам і не жадалі зацягваць пахаванне. 25 мая Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў відэа з прыкметамі мантажу з камеры ШІЗА, на якім адлюстраваныя два спантанных падзенні Ашурка. Відэа вызвала ў экспертаў і былых вязняў Шклоўскай калоніі падазрэнні наконт непраўдзівасці інфармацыі (на відэа ня бачна, ці сапраўды чалавек у робе — Вітольд Ашурак; у камэру да асуджанага супрацоўніку аднаму ўваходзіць забаронена), а таксама сумненні ў добрым стане яго здароўя, перад тым як Вітольд Ашурак трапіў у гэтую камеру.
У снежні 2024 года Кіберпартызаны заявілі, што ў якасці афіцыйнай прычыны смерці Вітольда Ашурка ў дакументах указаныя «іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці».
Рэакцыя
На думку Алеся Бяляцкага, адміністрацыя турмы ў Шклове аказвала наўмысны ціск на палітвязня, напрыклад, паводле дадзеных Следчага камітэта, Вітольд быў аштрафаваны 12 разоў за месяц нібыта за парушэнне турэмных правілаў. Праваабаронца лічыць, што ліст Ашурка, дзе ён апісаў, што палітвязні былі вымушаныя насіць на вопратцы жоўтыя біркі, і які атрымаў шырокую агалоску ў СМІ, стаў прычынаю таго, што яго пасадзілі ў штрафны ізалятар, праз некалькі тыдняў у якім Ашурак, які раней не скардзіўся на здароўе, страціў прытомнасць і паваліўся мёртвым. Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» таксама выказаў сумнеў, што Следчы камітэт, які «правёў „паспяховае“ расследаванне супраць Вітольда Ашурка і дапамог яму апынуцца ў турме» і які не распачаў ніводнай крымінальнай справы пасля таго, як сотні скардзіліся на катаванні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года правядзе аб’ектыўнае расследаванне і высветліць праўду, да таго ж адміністрацыя Шклоўскай калоніі ПК № 17 зробіць усё, каб схаваць яе.
Смерць Вітольда Ашурка выклікала міжнародную рэакцыю. Пітэр Стано, прэс-сакратар Жазэпа Барэля, заклікаў неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных і адвольна затрыманых. Святлана Ціханоўская адзначыла: «Людзі не толькі пакутуюць, але і гінуць пры рэжыме». заклікаў правесці незалежнае расследаванне «вельмі падазронай», на думку Шона Хогі, смерці Ашурка, але безвынікова.
31 кастрычніка 2021 года ў беларускай царкве ў Антверпене ўсталявалі і асвяцілі памятны знак у гонар Вітольда Ашурка.
24 лістапада 2022 года Ашурак асмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні
Дзень смерці Вітольда стаў сімвалічным грунтам замацавання 21 траўня як Дня палітвязняў Беларусі.
Гл. таксама Спіс загінулых падчас пратэстаў у Беларусі (з 2020)
Спасылкі Татарын, дагестанец і грэк — трое беларускіх нацыяналістаў — Наша Ніва Сапраўдны мясцовы лідэр — Радыё Свабода Старонка Вітольда Ашурака на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Члены Партыі БНФ Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў турмах Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «Гонар і Годнасць»