Харкаўскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі імя Пятра Васіленкі () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя ВНУ створана як Харкаўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі адным з першых сельскагаспадарчых ВНУ інжынернага профілю пастановай Цэнтральнага Выканаўчага камітэта і Савета Народных Камісараў СССР ад 23 ліпеня 1930 года на базе аддзяленняў механізацыі і электрыфікацыі Харкаўскага і Палтаўскага сельскагаспадарчых інстытутаў. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 20 красавіка 1994 года Харкаўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі быў ператвораны ў Харкаўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі. Пасля ВНУ быў прадастаўлены статус нацыянальнага (2004 год) і прысвоена імя акадэміка Пятра Васіленкі.
Структура Інстытут механатронікі і сістэм менеджменту Інстытут энергетыкі і камп'ютарных тэхналогій Інстытут тэхнічнага сервісу Інстытут харчовых і перапрацоўчых вытворчасцей Інстытут бізнесу і менеджменту Факультэт тэхналагічных сістэм і лагістыкі Інстытут паслядыпломнай адукацыі
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Харкаў Катэгорыя:Універсітэты Харкава Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава