Пётр Мяленцьевіч Казановіч (каля 1610 — да 12 лістапада 1683) — адзін з кіраўнікоў магілёўскага паўстання 1661 года, каралеўскі сакратар, войт магілёўскі.

Біяграфія З роду Казановічаў гербу "Гржымала", унук Яраша, сын Мяленція.

У жніўні 1655 года пайшоў на канфлікт з маскоўскім ваяводам, які дакладваў цару, што магілёўцы «хотят выбрать без государева указа войта и бурмистров и райцев и лавников». Новы склад магістрата быў абраны 11 верасня 1655 года. Пётр Казановіч атрымаў пасаду войта. Магілёўцы паслалі дэпутацыі да цара і дамагліся зацвярджэння пажаданых кандыдатурАкты, относящиеся к истории Южной и Западной России. Т. 14. 1654—1655 (Дополнение к Т. 3). СПб., 1889..

У 1661 годзе Казановіч прыняў удзел у паўстанні, якое пачалося з-за рабаўніцтва на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх гандлярак. Па папярэдняй дамоўленасці з магістратам, мяшчане пачалі наўмысна гучна крычаць, на такі крык з воклічам «Пара! Пара!» бурмістр Іосіф Івановіч, узброены катаўскім мячом, кінуўся секчы крыўдзіцеляў. Зазваніў брацкі звон, які таксама быў сігналам да пачатку паўстання. Дапамагалі мяшчанам вызваленыя імі ваеннапалонныяПолное собрание русских летописей. Т.35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. М., Наука. 1980. — С. 306. Маскоўскі гарнізон амаль цалкам быў вынішчаны, выратаваліся толькі некалькі чалавек, якія дабеглі да Рослава і паведамілі, што «могилевские мещане… изменили… ратных людей в Могилеве всех порубили»Акты Московского государства, изданные Императорскою Академиею наук / Под ред. Н. А. Попова, Д. Я. Самоквасова. Т. 3. — СПб., 1901. — С. 324. У палон узялі ваяводаў С. С. Гарчакова, М. А. Палуэктава, стралецкага галаву С. І. Чэкіна і іншых афіцэраў. Пётр Казановіч узначаліў пасольства, якое даставіла палонных на сейм у Варшаву. За актыўны ўдзел у паўстанні атрымаў урад каралеўскага сакратараБеларускі архіў. Т. 1. Матэрыялы i дакументы да гiсторыi Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы (XVI—XVII ст.) / Склад. З. Даўгяла. — Мінск : Інстытут беларускай культуры, 1927. — 268 с..

12 лістапада 1683 складзены інвентар маёмасці нябожчыка Пятра КазановічаИсторико-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. — Вып. 10: [Приходо-расходная книга г. Могилева за 1695 г.; Акты, извлеченные из книг Могилевского магистрата за 1646―1706 гг.], 1879. — 544, VIII с..

Сям’я У шлюбе з Мар’янай Лапіцкай меў сыноў Івана, Фёдара і Рамана.

Літаратура Статкевіч-Чабаганаў А. Старажытны род Казановічаў: Пётр Мяленцьевіч, унук Яраша, войт Магілёўскі // Роднае слова. — 2013. — № 4. — С. 73-75.

Катэгорыя:Войты магілёўскія Катэгорыя:Магілёўскі магістрат Пётр Мяленцьевіч