Гміна Шчорсы () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Шчорсах (400 жых. у 1921 годзе)Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.

У міжваенны перыяд гміна Шчорсы ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923. 1 снежня 1933 года ў склад гміны Шчорсы перададзена частка тэрыторыі гміны Налібакі. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Катэгорыя:Гміны Навагрудскага павета