Гміна Пружаны () — колішняя вясковая гміна, якая існавала ў 1926—1939 гадах у Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Пружанах, якія з’яўлялася асобнай гарадской гмінайGłówny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933..
Гміна Пружаны была ўтворана ў Пружанскім павеце ў Палескім ваяводстве 22 студзеня 1926 года з частак тэрыторый скасаваных гмін Дабучын, Шані, Мікіцічы і Носкі, а таксама з часткі (нескасаванай) гміны Лінава.. 18 красавіка 1934 года частка гміны Пружаны (частка маёнтка Губерня i фальварка Аўгусціноўка) уключана ў склад горада Пружаны..
1 красавіка 1932 года ў склад гміны Пружаны перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Лінава, у той час як частка тэрыторыі гміны Пружаны перададзена гмінам Малеч і Руднікі..
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Катэгорыя:Гміны Пружанскага павета Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе