Віктар Леанідавіч Акцістаў (нар. 11 мая 2000, Новалукомль) — беларускі палітвязень, абвінавачаны і асуджаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Храналогія пераследу Віктар Леанідавіч Акцістаў — студэнт 4 курса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці, вывучаў спецыяльны пераклад на факультэце бізнесу і права.
Быў моцна збіты пры затрыманні 10 жніўня 2020 года.https://prisoners.spring96.org/be/person/viktar-akcistauhttps://novychas.by/hramadstva/studenta-asudzili-na-2-5-hady-kalonii-za-toe-szto Узяты пад варту 21 верасня 2020 года. Акцістаў быў асуджаны судом Ленінскага раёна 30 снежня 2020 г. на 2,5 гады калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу 10 жніўня 2020 года.
Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Палітвязні Беларусі