Фёдар Сцяпанавіч Тарасевіч (4 чэрвеня 1911, в. Слабодка, Клічаўскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Біяграфія З 1929 года рабочы-шкловыдзімальшчык. З 1931 года ў Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1939 года. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1940). У партызанах з сакавіка 1942 года: начальнік штаба атрада, камандзір групы, з кастрычніка 1942 года камандзір 720-га партызанскага атрада, у лістападзе 1942 — лютым 1943 гадоў камандаваў 4-й Клічаўскай партызанскай брыгадай, у лютым 1943 — лютым 1944 гадоў камандаваў 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгадай, адначасова член Рагачоўскага РК КП(б)Б. У 1944—1970 гадах у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга (1944) Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1945) Ордэн Леніна (1948) Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені (1944)

Літаратура

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР