Авіяўдар па Тагозе — інцыдэнт, звязаны з налётам ВПС Эфіопіі на вёску Тагога (Тыграй, Эфіопія) 22 чэрвеня 2021 года падчас Тыграйскага канфлікту. Авіяўдар прывёў да гібелі 64 мірных жыхароў, яшчэ 180 атрымалі раненніhttps://www.theguardian.com/world/2021/jun/24/ethiopian-airstrike-tigray-markethttps://www.theguardian.com/world/2021/jun/24/ethiopian-airstrike-tigray-market.
Атака Каля поўдня Jan Nyssen, Humanitarian situation in Tigray (22 June 2021), updated 23 June або 1 гадзіны дня ў аўторак 22 чэрвеня 2021 года мясцовы рынак падвергнуўся авіяўдару.
Аўторак — рынкавы дзень у Тагозе. Сабралося шмат людзей, ад 3000 да 5000 чалавек з усяго наваколля (людзі прыйшлі сюды пешшу за 15—20 км); рынак — штотыднёвы, але ў чэрвені тут заўсёды шмат людзей з-за пасеву, і сяляне прыходзяць абмяняць або купіць насеннеMediapart, 24 June 2021: Éthiopie : le double jeu de la France. Рынкі ў Тыграі пачынаюцца каля 9 раніцы, апоўдні колькасць наведвальнікаў была максімальнай.
Гэта быў першы рынкавы дзень пасля таго, як эфіопская і эрытрэйская арміі адступілі з гэтага раёна пад ціскам паўстанцаў НФВТ.
У той жа час самалёт таксама скінуў бомбу на вёску Адылал, размешчаную прыкладна за 20 кіламетраў адсюль. У Адылал быў рынак, але бомба не трапіла ў яго і ўпала на школу.
Машыны хуткай дапамогі, якія спрабавалі дабрацца да вёскі, былі заблакаваны салдатамі блізу Тухула, але другой калоне ўдалося дабрацца па іншым маршруце. Адна група машын была нават двойчы абстраляна эфіопскімі войскамі. Карэтам хуткай дапамогі ўдалося даставіць 25 параненых у бальніцу Айдэр у Мэкэле.
Ахвяры Большасць ахвяр была не з самой вёскі, яны былі наведвальнікамі рынку. Пасля атакі сваякі і сябры сабралі целы загінулых, падрыхтавалі самаробныя насілкі і аднеслі іх у родную вёску. Гэта прывяло да затрымак у складанні спісу ахвяр. Паведамлялася пра 64 загінуўшых і 180 параненых.
Рэакцыя Мясцовыя жыхары меркавалі, што бамбардзіроўка была здзейснена спецыяльна ў той дзень, як напамін пра разню ў Хаўзене, якая адбылася ў той жа дзень, 33 гады таму.
У ААН заявілі, што «глыбока занепакоены» паведамленнямі аб тым, што дарога для хуткай дапамогі была заблакавана вайскоўцамі.
Еўрапейскі Саюз заявіў, што «ў выпадку пацверджання блакавання машын хуткай дапамогі можа быць раўнасільна парушэнню міжнароднага права». У той жа час Дзяржаўны дэпартамент ЗША быў «занепакоены паведамленнямі аб гібелі мірных жыхароў у выніку нападу на рынак», і заклікаў улады Эфіопіі забяспечыць поўны доступ да медыцынскай дапамогі для ўсіх ахвяр. Ён таксама заклікаў да «тэрміновага і незалежнага расследавання, а таксама прыняцця мер па выпраўленні становішча, каб прыцягнуць вінаватых у гэтым нападзе да адказнасці».
Спасылкі Tghat, 25 June 2021, Healthcare workers recount Togoga after the airstrike (Photos and videos included) World Peace Foundation: Starving Tigray Tigray: Atlas of the humanitarian situation TGHAT: A compilation of the verified list of civilian victims from different sources
Катэгорыя:Чэрвень 2021 года Катэгорыя:Падзеі 22 чэрвеня Катэгорыя:2021 год у Эфіопіі Катэгорыя:Паветраныя бамбардзіроўкі Тыграйскага канфлікту