Хейкі Хасу (; ) — фінскі лыжнік і дваяборац, двухразовы алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету.
На Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Санкт-Морыцы выступаў у лыжных гонках і дваябор’і. У дваябор’і заваяваў залаты медаль, на 15 балаў апярэдзіў свайго партнёра па камандзе Марці Хухталу. У лыжных гонках выступаў у гонцы на 18 км, і заняў у ёй 4-е месца, 37 секунд саступіўшы ў барацьбе за бронзу шведу Гунару Эрыксану.
На Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Осла зноў выступаў і ў лыжных гонках, і ў дваябор’і. У дваябор’і на гэты раз заваяваў сярэбраны медаль, 4 балы саступіў нарвежцу Сімону Слотвіку, і на 11 балаў апярэдзіў іншага нарвежца Сверэ Стэнерсена. У лыжных гонках заваяваў залаты медаль у эстафеце, у якой бег першы этап, і шмат у чым вызначыў поспех сваёй каманды, скончыўшы свой этап на першым месцы з адрывам у 1 хвіліну і 18 секунд ад шведаў, якія займалі другое месца, гэтак жа выступаў у гонцы на 18 км, у якой як і на мінулай Алімпіядзе заняў 4-е месца, на гэты раз толькі 4 секунды саступіўшы ў барацьбе за бронзу свайму партнёру па камандзе Паава Лонкіле.
На чэмпіянаце свету 1950 у Лейк-Плэсідзе заваяваў золата ў дваябор’і і серабро ў лыжнай эстафеце.
Двойчы прызнаваўся спартсменам года ў Фінляндыі, у 1948 і 1950 гадах
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў у сферы сельскай гаспадаркі, гэтак жа займаўся палітыкай, двойчы (ў 1962 і 1967 гадах) абіраўся ў эдускунту.
Зноскі
Катэгорыя:Лыжнікі Фінляндыі Катэгорыя:Дваяборцы Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжным дваябор’і Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1948 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Дваяборцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Дваяборцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Пераможцы Хольменколена Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту Катэгорыя:Палітыкі Фінляндыі Катэгорыя:Дэпутаты Эдускунты