Расон (Насон, ), Наджын-Санбон () — горад прамога падпарадкавання ў КНДР, які мяжуе з кітайскай правінцыя Гірын і Прыморскі краем Расіі. Мяжа з Расіяй праходзіць па рацэ Туманнай (Туманган).

На тэрыторыі горада размешчаны чыгуначныя станцыі Санбон і Наджын Карэйскіх дзяржаўных чыгунак, а таксама порт, які не замярзае круглы годhttp://www.asiaafrica.ru/images/AA_nomers/2015/201506/Kiryanov.pdf С. 67. У горад уваходзяць невялікія выспы, як марскія, так і рачныя: Піпхадо, Кхынсом і іншыя.

Гісторыя Мяжа па рацэ Туманган усталявана ў 1860 годзе. У 1990 годзе СССР і КНДР падпісалі дамову пра ўсталяванне лініі дзяржаўнай мяжы па фарватары Туманнай, дзякуючы чаму тэрыторыя былога вострава Нактундо плошчай 32 км² была прызнана савецкай. Гэта пагадненне не прызнала Паўднёвая Карэя, якая працягвае лічыць тэрыторыю Нактундо сваёй.

На тэрыторыі Расона ў порце Унгі 10 жніўня 1945 года адбыўся апошні паветраны таран Другой сусветнай вайны. Група штурмавікоў пад камандаваннем малодшага лейтэнанта Міхаіла Янко, камандзіра звяна 37-га штурмавога авіяцыйнага палка 12-й авіяцыйнай дывізіі ВПС Ціхаакіянскага флоту, выконвала задачу па знішчэнні транспартных сродкаў Квантунскай арміі ў порце Расін. Ужо пасля паспяховай атакі самалёт малодшага лейтэнанта падбілі, а сам лётчык быў паранены. Камандзір і паветраны стралок прынялі рашэнне не пакідаць машыну і накіравалі палаючы штурмавік у цэнтр партовых збудаванняў. 14 верасня 1945 года Міхаілу Янко прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза, а яго таварыша па экіпажу, малодшага сяржанта Івана Бабкіна ўзнагародзілі Ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені (абодвух пасмяротна). Героі, а таксама яшчэ некалькі дзясяткаў воінаў Савецкай Арміі спачываюць у брацкай магіле на схіле аднаго з пагоркаў Раджына.

У 1991 годзе рэгіён атрымаў статус асаблівай эканамічнай зоны. Аддзяліўся ад правінцыі Хамгён-Пукто у 1993 годзе, атрымаўшы назву «Наджын-Санбон», якая ў 2000 годзе скарацілася да «Расон». У студзені 2011 года Расону прысвоены статус «Асаблівага горада», дзе большая частка абмежаванняў на вядзенне бізнесу будзе знятая.

У горадзе размешчаны нафтахімічны комплекс.

КНДР — Расія

Пасля 2000 года ў СМІ сталі рэгулярна з’яўляцца паведамленні аб падрыхтоўцы да рэканструкцыі і мадэрнізацыі чыгункі ад порта Наджын да расійскага пасёлка Хасан, разбуранай у 1950-я гады. Згадвалася, што таваразварот паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй у такім выпадку можа павялічыцца таксама за кошт таго, што ўлады краіны пагадзіліся адкрыць парты Расона для замежных судоўLenta.ru: Экономика: Россию и Северную Корею соединит обновленная железная дорога.

Названыя работы пачаліся ў кастрычніку 2008 года і скончыліся ў верасні 2013 года. У порце Наджын сіламі «РЖД» пабудаваны пірс, з якога ў канцы 2014 года было адпраўлена ў Паўднёвую Карэю 40,5 тыс. тон расійскага вугалю, а вясной 2015 года яшчэ каля 140 тыс. тон вугалю з Расііhttp://www.asiaafrica.ru/images/AA_nomers/2015/201506/Kiryanov.pdf С. 65. Ад памежнага пераходу Хасан-Туманган да порта Наджын пракладзеная чыгуначная сумешчаная каляіна (карэйская 1435 мм і руская 1520 мм) працягласцю 54 км. Па ўмовах пагаднення КНДР здае ў арэнду Пірс і прылеглую тэрыторыю на 49 гадоў, за што атрымлівае 600 тыс. еўра ў годhttp://www.asiaafrica.ru/images/AA_nomers/2015/201506/Kiryanov.pdf С. 67.

Спачатку порт Наджын выкарыстоўваўся таксама Савецкім Саюзам (з 1972 па 1991 года).

Паміж памежнымі станцыямі Хасан (РФ, Прыморскі край, Хасанскі раён) і Туманган (КНДР, СЭЗ Расон) дзейнічае рэгулярнае пасажырскае чыгуначнае злучэнне. З 2017 года дзейнічае таксама і марское злучэнне паміж Уладзівастокам і Наджынам.

З 2018 года марское злучэнне Уладзівасток — Наджын перапыненае праз фінансавыя цяжкасці ў суднаходнай кампаніі.

Адміністрацыйны падзел Расон падзелены на адзін 1 муніцыпальны раён (куёк) і 1 павет (гун):

раён Наджын () павет Санбон ()

Гл. таксама

Геаграфія КНДР

Катэгорыя:Гарады Паўночнай Карэі Катэгорыя:Гарады прамога падпарадкавання Паўночнай Карэі