Олаф Карл Туфтэ (; ) — нарвежскі вясляр (акадэмічнае веславанне), чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Афінах і ў Пекіне, прызёр Гульняў 2000 года ў Сіднеі і 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, двухразовы чэмпіён свету. Удзельнік сямі запар летніх Алімпійскіх гульняў (1996—2020).

Біяграфія Нарадзіўся 27 красавіка 1976 года ў Цёнсбергу (Нарвегія).

Першы медаль на міжнародных спаборніцтвах заваяваў у 1999 годзе на чэмпіянаце свету ў Сент-Катарынсе. Усяго на рахунку Туфтэ два золата чэмпіянатаў свету, а таксама адно срэбра і 3 бронзы.

На Алімпійскіх гульнях у 2000 годзе ў Сіднеі заваяваў бронзавы медаль у спаборніцтвах двоек разам з Фрэдрыкам Бекенам. У 2004 годзе на Алімпіядзе ў Афінах заваяваў золата, перамогшы ў спаборніцтвах адзіночак. У 2008 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне паўтарыў свой поспех, зноў перамогшы ў спаборніцтвах адзіночак.

У 2021 годзе ва ўзросце 45 гадоў быў уключаны ў склад зборнай Нарвегіі на Алімпійскія гульні ў Токіа ў экіпажах чацвёрак. Стаў першым у гісторыі нарвежцам, які выступіў на сямі Алімпійскіх гульнях.

У вольны ад спаборніцтваў час зарабляў на жыццё, вырошчваючы збожжа на сямейнай ферме ў Хортэне, а таксама працуючы пажарным.

Памёр 21 ліпеня 2026 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па акадэмічным веславанні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні