Перці Юханес Карпінен (; нар. , Вехмаа, Фінляндыя) — фінскі вясляр (акадэмічнае веславанне), трохразовы алімпійскі чэмпіён у адзіночках, двухразовы чэмпіён свету.

Карпінен выйграў тры запар залатыя медалі ў заездах адзіночак на летніх Алімпіядах 1976, 1980 і 1984 гадоў. Перці паўтарыў дасягненне савецкага вясляра Вячаслава Іванова, які перамог у гэтай жа дысцыпліне на Алімпіядах 1956, 1960, 1964 гадоў.

На Алімпіядзе 1988 года ў Сеуле Карпінен заняў сёмае месца ў адзіночках, а праз 4 гады ў Барселоне 39-гадовы фін заняў 10-е месца ў той жа дысцыпліне. Двойчы запар (1979 і 1980) Перці Карпінен прызнаваўся найлепшым спартсменам года ў Фінляндыі.

У 2015 годзе ўдастоены персанальнай (няпоўнай) пенсіі (662 еўра ў месяц) ад Міністэрства адукацыі і культуры Фінляндыі.

Малодшы брат Перці Рэйма Карпінен (нар. 1958) таксама быў вясляром і ўдзельнічаў у 3 Алімпіядах (1984, 1988 і 1992). Найлепшы яго алімпійскі вынік — 8-е месца ў двойках у Лос-Анджэлесе-1984.

Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па акадэмічным веславанні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1984 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні