Гамбургскі ўніверсітэт Гафенсіці — Універсітэт будаўнічага мастацтва і развіцця мегаполіса () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гамбург.

Агульная характарыстыка Установа аб’ядноўвае ўсе аспекты будаўніцтва і гарадскога развіцця, сферы праектавання, інжынерыі і прыродазнаўчых навук, а таксама гуманітарных і сацыяльных навук.

Назва ўстановы паходзіць ад назвы гамбургскага раёна Гафенсіці (літаральна «Партовы горад»), найбуйнейшай у сёняшні час будаўнічай пляцоўкі ў Гамбургу, Германіі і, магчыма, ва ўсёй Еўропе, а таксама звязана са спецыялізацыяй універсітэта.

Навучанне Школа бакалаўрыяту прапануе пяць праграм навучання: Архітэктура Будаўнічая інжынерыя Геадэзія і геаінфарматыка Культура мегаполіса Гарадскае планаванне

Магістарская школа ўключае ў сябе наступныя праграмы навучання: Архітэктура Грамадзянскае будаўніцтва Геадэзія і геаінфарматыка Эфектыўнасць выкарыстання рэсурсаў у архітэктуры і планаванні Гарадское планаванне Урбаністычны дызайн

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Гамбург Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Германіі Катэгорыя:Архітэктурная адукацыя