Петэр Эстэрхазі (; , , Венгерская Народная Рэспубліка — , , Венгрыя) — венгерскі пісьменнік, адзін з лідараў венгерскага і еўрапейскага постмадэрнізму.

Біяграфія Старэйшы сын графа Эстэрхазі (да 1947 года, калі ўсе тытулы і званні былі забаронены)Статут IV 1947 года, які па-ранейшаму дзейнічае ў Венгрыі, абвяшчае адмену спадчынных шляхецкіх званняў і звязаных з імі званняў і тытулаў, а таксама забараняе іх выкарыстанне. Мацьяша Эстэрхазі дэ Галанта (1919—1998) і Магдолны Маніёк (1916—1980). Яго дзедам па бацькоўскай лініі быў граф Морыц Эстэрхазі (1881—1960), які ненадоўга займаў пасаду прэм’ер-міністра Венгрыі ў 1917 годзе. Праз яго бабулю па бацькоўскай лініі графіню Маргіт Караі (1896—1975) адным з яго продкаў быў граф Дзьюла Караі (1871—1947), які таксама быў прэм’ер-міністрам з 1931 па 1932 гадыA magyarországi főnemesség XX. századi genealógiája / összeáll. Gudenus János József. A—J. — Budapest: Natura, 1990. — 622 p., t.: ill., színes. — P. 352—380. — ISBN 963-234-313-1.A magyarországi főnemesség XX. századi genealógiája / összeáll. Gudenus János József. K—O. — Budapest: Natura, 1993. — 443 p., t. : ill., színes. — P. 29—40. — ISBN 963-817-800-0.. У Петэра было трое малодшых братоў, у тым ліку футбаліст Мартон Эстэрхазі (нар. 1956).

Скончыў рэлігійную школу, а ў 1974 годзе факультэт прыродазнаўчых навук Універсітэта Лоранда Этвеша па спецыяльнасці матэматыка. Некалькі гадоў працаваў матэматыкам у Інстытуце камп’ютарных навук Міністэрства металургіі і машынабудавання.

У 1989 годзе, пасля падзення камуністычнай улады ў Венгрыі, Петэр Эстэрхазі адмовіўся прыняць назад любую зямлю або каштоўнасці, якія былі нацыяналізаваны камуністамі.

Творчасць У творчасці шмат увагі надаваў трансфармацыі культур усходнееўрапейскіх краін і гісторыі таталітарных грамадстваў. У адным з самых вядомых творах — «Celestial Harmonies» («Нябесная гармонія», 2000) паказвае эпічны ўздым яго продкаў падчас Аўстра-Венгрыі да іх раскулачвання пры камуністычнай уладзе. Яго наступны раман «Javított kiadás» («Вытворчы раман», 2003), які з’явіўся ў якасці своеасаблівага дадатку да «Нябеснай гармоніі», Эстэрхазі прысвяціў усведамленню таго, што яго бацька быў даносчыкам тайнай паліцыі ў часы камунізму.

Экранізацыя прац Эстэрхазі 1986 — «Vigyázat, mélyföld!» (рэж. Мольнар Дзьёрдзь) 1986 — «Idő van» (рэж. Петэр Готар) 1987 — «Tiszta Amerika» (рэж. Петэр Готар, сцэнарый) 1992 — «Anna filmje» (рэж. Мольнар Дзьёрдзь) 1996 — «Érzékek iskolája» (рэж. Андраш Шоям) 2006 — «Könyveskép: Fancsikó és Pinta» 2020 — «Egy nő»

Узнагароды Ордэн Мастацтваў і літаратуры () Ордэн Заслуг перад Румыніяй () Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па еўрапейскай літаратуры () Прэмія Гердэра () Прэмія Віленіцы () Прэмія міру кнігагандляроў Германіі () Прэмія Ангелус () Прэмія Мандэла ()

Катэгорыя:Пісьменнікі Венгрыі Катэгорыя:Венгерскамоўныя пісьменнікі Петэр