«Душа» () — амерыканскі 3D-анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2020 года. У ЗША з-за пандэміі COVID-19 стужка не выйшла ў кінапракат, а 25 снежня 2020 года стала даступная на сэрвісе «Disney+».
Мультфільм стаў пераможцам 93-й цырымоніі «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы анімацыйны фільм» і «Найлепшая праца кампазітара».
Сюжэт Гісторыя расказвае пра джазавага піяніста Джо Гарднера, які пасля няшчаснага выпадку спрабуе вярнуцца ў сваё цела з Семінара Душ і здзейсніць мару граць у клубе.
Беларуская агучка Афіцыйны беларускі пераклад быў падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2021 годзе на відэасэрвісе VOKA. У запісе дубляжу бралі ўдзел Яўген Перлін, Святлана Цімохіна, Наталля Кот-Кузьма, Юлія Шпілеўская.
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг Катэгорыя:Мультфільмы 2020 года