Бенгт Роберт Хольмстрэм (; ) — фінскі і амерыканскі эканаміст, прафесар эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, прэзідэнт «Эканаметрычнага таварыства» (2011). Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2016).

Біяграфія Хольмстрем нарадзіўся 18 красавіка 1949 года ў Хельсінкі. Прадстаўнік шведскай меншасці ў Фінляндыі.

Хольмстрэм атрымаў ступень бакалаўра навук па матэматыцы ў Хельсінкскім універсітэце у 1972 годзе, а магістарскую ступень у 1975 годзе ў Стэнфардскім універсітэце. Магістарская праца была прысвечана даследаванням аперацый. Доктарская ступень была прысуджана ў 1978 годзе ў Стэнфардскай вышэйшай школе бізнесу.

Выкладчыцкую дзейнасць пачаў у 1978—1979 гадах на пасадзе асістэнта прафесара кафедры сістэм і даследаванняў аперацый у Шведскай школе эканомікі і дзелавога адміністравання (вышэйшая навучальная ўстанова Фінляндыі). Працягнуў асістэнтам прафесара кіраўніцкай эканомікі ў 1979—1980 гадах і асацыяваным прафесарам у 1980—1983 гадах у Школе менеджменту Келага пры Паўночна-Заходнім універсітэце. У 1983—1994 гадах займаў пасаду поўнага прафесара эканомікі ў Ельскім універсітэце, а ў 1985—1994 гадах прафесар кафедры эканомікі і кіравання імя Эдвіна Бейнеке пры Вышэйшай школе менеджменту Ельскага ўніверсітэта. З 1994 года прафесар кафедры эканомікі і менеджменту, а з 1997 года прафесар кафедры эканомікі імя Пола Самуэльсана Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і MIT Sloan школы менеджменту. У 2003—2006 гадах быў кіраўніком кафедры эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Быў членам савета дырэктараў у арганізацыях Kuusakoski Ltd (1989—2008), Prospectus (1994—1995), Nokia Corporation (1999—2012). На бягучы момант з’яўляецца дзеючым членам савета дырэктараў «Фінскага дзелавога і палітычнага форуму» з 2005 года, «Даследчага інстытута фінскай эканомікі» з 2005 года, фонду ўніверсітэта Аалта з 2008 года.

10 кастрычніка 2016 года Бенгту Хольмстрэму і Оліверу Харту (ЗША) была прысуджана прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля «за унёсак у тэорыю кантрактаў». На думку нобелеўскага камітэта, працы Хольмстрэма і Харта, прысвечаныя аналізу кантрактных дамоўленасцяў, заклалі «інтэлектуальныя асновы для распрацоўкі палітык і інстытутаў у шмат якіх сферах, уключаючы заканадаўства аб банкруцтве і палітычныя канстытуцыі».

Сям’я Хольмстрэм жанаты на Анелі Куусакоскі, у 1974 годзе у іх нарадзіўся сын Сэм.

Унёсак у навуку У 1979 годзе Хольмстрэм прапанаваў так званы «прынцып інфарматыўнасці» (пазней яго яго сталі зваць «прынцыпам Хольмстрэма»), сутнасць якога палягае ў залежнасці аплаты працы агента ад такіх велічынь, якія з’яўляюцца істотнымі для ацэнкі дзеянняў гэтага агента і на якія слаба ўплываюць тыя фактары, якія з дзеяннямі агента не злучаны. Хольмстрэм тлумачыў, што нельга ставіць узнагароду агента ў залежнасць ад тых фактараў, якія істотна залежаць ад стану эканомікі. Напрыклад, нельга прывязваць гэту ўзнагароду да дынамікі абсалютнага кошту акцый кампаніі — больш правільна ўлічваць дынаміку кошту гэтых акцый адносна дынамікі кошту іншых акцый у гэтай жа галіне.

Хольмстрэмам была таксама распрацавана тэорыя так званых «дынамічных стымулаў». Ім былі фармалізаваны такія выпадкі стасунку працадаўцы і працаўніка, пры якіх працаўнікі могуць паказваць досыць высокую эфектыўнасць ва ўмовах адсутнасці бягучых стымулаў — арыентуючыся на будучыню: на стварэнне добрай рэпутацыі і змену працы пры вычарпанні магчымасцяў на бягучым месцы.

Узнагароды За свае дасягненні быў неаднаразова узнагароджаны: 1980 — двухгадовая Стыпендыя ад Школы менеджменту Келага пры Паўночна-Заходнім універсітэце, 1981 — двухгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду, 1982 — даследчая Стыпендыя IBM пры Паўночна-Заходнім універсітэце, 1982 — сяброўства ў ганаровым таварыствк Бэта-Гама-Сігма, 1983 — член эканаметрычнага таварыства, 1984 — трохгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду, 1985 — запрошаны лектар на пятым Міжнародным кангрэсе эканаметрычнага таварыства, 1988 — ганаровы доктар Універсітэта Вааса, 1992 — замежны член Фінскага навуковага таварыства, 1992 — ганаровы дакладчык лекцый Юр’ё Яхнсана 1993 — член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, 1994 — трохгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду, 1997 — прэмія эканомікі ад Ekonomiska Samfundet, 1997 — прэмія лепшаму настаўніку ад Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, 1997 — ганаровы дакладчык лекцыі Фішэра-Шульца, 1998 — ганаровы дакладчык лекцый Луіза і Горан Эрнрут, 1998 — ганаровы доктар Стакгольмскай школы эканомікі, 2000 — член Еўрапейскага Інстытута Карпарацыйнага Кіравання, 2001 — замежны член Шведскай Каралеўскай акадэміі навук, 2004 — член Еўрапейскай эканамічнай асацыяцыі, 2004 — ганаровы доктар Шведскай школы эканомікі і дзелавога адміністравання, 2005 — замежны член Шведскай каралеўскай Акадэміі інжынерных навук, 2006 — ганаровы дакладчык лекцый імя Цві Грыліхес у Маскве, 2007 — замежны член Фінскай акадэміі навук і літаратуры, 2008 — лепшы Фінскі экспатрыянт года ад Фінскага навуковага таварыства, 2009 — лепшы выпускнік года Хельсінкскага ўніверсітэта, 2010 — прэмія За пажыццёвыя дасягненні ад навуковага таварыства фінансавых пасярэднікаў, 2010 — член фонду садзейнічання развіццю навуковых даследаванняў у галіне фінансавай эканомікі, 2011 — прэзідэнт эканаметрычнага таварыства, 2012 — галоўны прыз ад Банка Францыі ў галіне манетарнай эканомікі і фінансаў, 2012 — прыз па эканоміцы ад OP-Pohjola, 2013 — член Амерыканскай Фінансавай Асацыяцыі, 2013 — прэмія імя Стывена Роса па фінансавай эканоміцы, 2013 — член Таварыства развіцця эканамічнай тэорыі, 2013 — прэмія ад CME Group па інавацыйным колькасным прыкладанням, 2014 — прэмія ад фонда Юр’ё Яхнсана, 2016 — прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля.

Бібліяграфія Некаторыя публікацыі:

Holmström B.R. En icke-linear lösningsmetod för allokationsproblem University of Helsinki, 1972 Holmström B.R. Moral Hazard and Observability // Bell Journal of Economics, 10(1), 1979. — pp. 74–91 Holmström B.R. Moral Hazard in Teams // Bell Journal of Economics, 13(2), 1982. — pp. 324–340. Holmström B.R. Equilibrium Long-Term Labor Contracts // Quarterly Journal of Economics, 98, 1983. — pp. 23–54 Holmström B.R., Milgrom P. Multitask Principal-Agent Analyses: Incentive Contracts, Asset Ownership, and Job Design // Journal of Law, Economics, and Organization, 7, 1991 — pp. 24–52 Holmström B.R., Milgrom P. The Firm as an Incentive System // American Economic Review, 84(4), 1994 — pp. 972–991 Holmström B.R., Roberts J. The Boundaries of the Firm Revisited // Journal of Economic Perspectives, 12(4), 1998 — pp. 73–94 Holmström B.R., Tirole J. Private and Public Supply of Liquidity // Journal of Political Economy, Vol. 106, No. 1 (February 1998) — pp. 1–40 — DOI: 10.1086/250001 Holmström B.R. Managerial Incentive Problems: A Dynamic Perspective // Review of Economic Studies, 66(1), Jan. 1999 — pp. 169–182

Спасылкі

Измалков С., Сонин К. Основы теории контрактов (Нобелевская премия по экономике 2016 года — Оливер Харт и Бенгт Хольмстрем) // Вопросы экономики. 2017. № 1. С. 5—21.

Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта