Лонданскі Рэйвенсборнскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Агульная характкрыстыка Лонданскі Рэйвенсборнскі ўніверсітэт (раней Рэйвенсборнскі каледж дызайну і камунікацый) з'яўляецца лічбавым універсітэтам са спецыялізацыяй у галіне медыя і дызайну, з прафесійнай курсамі па модзе, тэлебачанню і вяшчанню, інтэрактыўным дызайне, архітэктуры і дызайну навакольнага асяроддзя, па графічным дызайне, анімацыі, малюнку і інш.

Ён быў створаны ў 1962 годзе шляхам аб'яднання Бромліўскай школы мастацтваў, Сідкапскай школы мастацтваў і Бекенхэмскай школы мастацтваў. Першапачаткова ён знаходзіўся ў Бромлі Каммон, а затым у Чыслхерсце і на паўвостраве Грынвіч ва ўнутраным Лондане, дзе восенню 2010 года адкрыўся новы кампус.

Вучэльня названа ў гонар ракі Рэйвенсборн, якая цячэ ад Бромлі Каммон да Грынвіча.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лондан