Мег Раян (; імя пры нараджэнні — Маргарэт Мэры Эмілі Эні Хайра (); нар. 19 лістапада 1961, Фэрфілд, Канектыкут, ЗША) — амерыканская актрыса і кінапрадзюсер.

Біяграфія

Мег Раян нарадзілася 19 лістапада 1961 года ў Фэрфілдзе (штат Канектыкут). Яе бацька-настаўнік матэматыкі, а маці — агент па падборы акцёраў. Маці Раян, С’юзан, марыла стаць актрысай, кінула сям’ю дзеля кар’еры, пакінуўшы на выхаванне бацьку чацвярых дзяцей. Тады Мег было 15 гадоў. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў горадзе Бетэлі ў 1979 годзе яна паступіла на факультэт журналістыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.

У 1981 годзе яна дэбютавала ў апошнім фільме Джорджа К’юкара «Багатыя і знакамітыя» у ролі дачкі Кэндзіс Берген. У 1982—1984 гадах Раян грала Бэтсі Мантгомеры у серыяле «Пакуль круціцца свет».

У 1986 годзе вялікім касавым поспехам у ЗША карыстаўся фільм «Лепшы стралок», у якім галоўную ролю адыграў Том Круз. Мег у ролі жонкі другога лётчыка (Энтані Эдвардс) запомнілася ўсёй Амерыцы фразай: «Вазьмі мяне ці згубі назаўжды» ().

Сцэна з фільма «Калі Гары сустрэў Салі», у якой Гары і Салі сядзяць у рэстаране і Салі на спрэчку сімулюе аргазм, лічыцца адной з самых лепшых у кінематографе, а фраза «Мне — тое ж, што і ёй» (), сказаная наведвальніцай рэстарана пры выглядзе гэтай сцэны, займае 33-е месца ў спісе ста лепшых кінацытат у амерыканскім кіно.

Псеўданім Meg Ryan быў абраны як анаграма да слова Germany, улічваючы рэальнае памяншальнае імя Meg да Margaret.

Асабістае жыццё

14 лютага 1991 года Раян выйшла замуж за акцёра Дэніса Куэйда, з якім пачала сустракацца падчас здымак фільма «Мёртвы па прыбыцці». Іх сын, Джэк Генры Куэйд, нарадзіўся 24 красавіка 1992 года. У чэрвені 2000 года Куэйд і Раян абвясцілі аб расставанні. Іх развод быў завершаны 16 ліпеня 2001 года.

У студзені 2006 года Раян удачарыла дзяўчынку з Кітая, якую назвала Дэйзі Тру (нар. 2004).

З 2009 года, пасля няўдалай аперацыі на твары, амаль перастала здымацца ў кіно.

З 2010 года Раян знаходзіцца ў стасунках з музыкам Джонам Меленкампам. У лістападзе 2018 года пара абвясціла аб заручынах.

Фільмаграфія

Актрыса

Прадзюсер

Французскі пацалунак (French Kiss, 1995) (прадзюсер) Паўночнае ззянне (Northern Lights, 1997) (ТБ) (выканаўчы прадзюсер) Аблудныя душы (Lost Souls, 2000) (прадзюсер) Вясельны перапалох (The Wedding Planner, 2001) (выканаўчы прадзюсер) Шаманы пустыні (Desert Saints, 2002) (прадзюсер)

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Канектыкута Катэгорыя:Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі ЗША Катэгорыя:Фільмаграфія да дапрацоўкі Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта