Дом па праспекце Рэвалюцыі, 12 — жылы дом у Барысаве Мінскай вобласці. Размешчаны на рагу праспекта Рэвалюцыі і вул. Ленінскай.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1929—1930 гг. з цэглы як адзіны ансамбль з домам № 14. Выкарыстоўваецца гапдлёвымі прадпрыемствамі і пад жыллё.
Архітэктура Помнік архітэктуры канструктывізму. Г-падобны ў плане трохпавярховы пяцісекцыйны будынак (секцыя — 3 кватэры на лесвічнай пляцоўцы). Мае ўступчатую кампазіцыю франтальных фасадаў, якія расчлянёны неглыбокімі рызалітамі і квадратнымі аконнымі праёмамі. Рытм галоўнага фасада падкрэслены вертыкальнымі стужкамі зашклення лесвічных клетак. Вуглы апяразаны балконамі. Пад’езды скразныя.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:1930 год у Беларусі Катэгорыя:Праспект Рэвалюцыі (Барысаў) Катэгорыя:Ленінская вуліца (Барысаў) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі канструктывізм Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Барысава