Джон Ньютан (;  — ) — знакаміты англійскі гімнограф.

У юнацтве служыў на караблях каралеўскага флота, у 20 гадоў трапіў у рабства да кіраўніцы афрыканскага племя шэрбра. У 1748-54 гг. быў капітанам некалькіх караблёў, якія перавозілі рабоў. Пасля інсульту, які здарыўся з ім у 1754 годзе, вярнуўся на радзіму і ў 1764 г. быў пасвечаны ў евангелічнага англіканскага святара. На працягу двух дзесяцігоддзяў служыў у Олні (графства Бакінгемшыр).

Пасля з’яўлення хрысціянскіх пачуццяў стаў актыўным прыхільнікам абаліцыянізму. Ён дажыў да таго моманту, калі Вялікабрытанія адмяніла гандаль рабамі. Сусветнай вядомасцю Джон Ньютан абавязаны сваім духоўным гімнам, якіх усяго каля 250. Часцей за ўсё выконваюцца гімны Amazing Grace і Glorious Things of Thee are Spoken.

Літаратура Aitken, Jonathon (2007), John Newton: From Disgrace to Amazing Grace, Crossway Books, ISBN 978-1-58134-848-4. Ньютон, Джон (2019), Письма Джона Ньютона, «ТЮЛЬПАН», ISBN 978-966-2110-33-3.

Катэгорыя:Мараплаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гандляры рабамі Катэгорыя:Абаліцыяністы