Нарыбут (Нарбут) Яталтавіч (зг. 1440 — ) — літоўскі баярын, родапачынальнік Нарбутаў.
Біяграфія Ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ў 1432—1440 гадах атрымаў маёнткі Армяны і Калтыняны ў Літве. У 1440 годзе быў сведкам дарчай Аляксандра Монтаўта віленскім францысканцам. Пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча, паводле «Хронікі Быхаўца», Нарбут заняў Віленскі Верхні замак для Міхайлушкі Жыгімонтавіча. Ад вялікага князя Казіміра ў 1440—1443 гадах атрымаў 7 «людзей» у ваколіцах Няменчына і Лінкменіса, дзе, імаверна, была вотчына Нарбута. У 1486 годзе быў сведкам у купчай Багдана Саковіча.
Меў сыноў Дабрагоста, Яна, Станіслава, Мікалая, Юрыя і Альбрэхта (Войцеха).
Крыніцы
Катэгорыя:Нарбуты Катэгорыя:Баяры літоўскія