Дабрагост Нарбутавіч, у хрышчэнні Пётр (сярэдзіна XV ст. — паміж 1501-1506) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага. Намеснік дарсунішскі (зг. 1492).

Біяграфія Сын літоўскага баярына Нарыбута (Нарбута) Яталтавіча, такім чынам, з першага пакалення роду Нарбутаў герба «Трубы».

У 1492 годзе ездзіў паслом да вялікага магістра Тэўтонскага ордэна па пытаннях удакладнення мяжы, таксама прасіў у Ордэна дапамогі і спрабаваў вербаваць наёмнікаў для вялікалітоўскага войскаГудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Т. 1. — М., 2005.. У 1496 годзе меў справу пра чацвёртую частку Нарбучава, якую нябожчык цесць Іван Іллініч купіў у Івана Гурскага і яму падарыў. Кароль Аляксандр рашэннем ад 20 жніўня 1496 года валоданне тым маёнткам Дабрагосту пацвердзіўСысоева Л. Л. Генеалогия Ильиничей….

Сям’я Быў жанаты з дачкой Івана Іллініча. Пані Дабрагостава перажыла мужа і ў 1506 годзе мела справу з Альбрэхтам Гаштольдам пра двор у Астроўні.

Спасылкі

Дабрагост