Павел Бацюта (нар. , г. Мінск) — беларускі футбаліст і футбольны трэнер. Майстар спорту Беларусі.

Біяграфія Дарослую кар’еру ён пачаў у 1989 годзе ў сімферопальскай «Таўрыі», якая выступала ў першай лізе СССР. Аднак ён не здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, згуляўшы толькі 2 матчы.

Доўгі час выступаў за гродзенскі клуб на пазіцыі паўабаронцы. У складзе «Нёмана» ў 1993 годзе станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі, а ў 2002 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату краіны. Па заканчэнні гульнявой кар’еры працаваў памочнікам галоўнага трэнера гродзенскага дубля, які ў 2007 годзе заваяваў срэбраныя ўзнагароды першынства дублёраў.

У чэрвені 2016 года пакінуў пасаду галоўнага трэнер мінскага «Тарпеда» і папоўніў трэнерскі штаб футбольнага клуба «Нёман».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман-2 Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Белкард Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Трэнеры ФК Ліда Катэгорыя:Трэнеры ФК Смаргонь Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Белкард