Корпус абароны Косава (КАК; ) — паўваенізаваная арганізацыя Рэспублікі Косава, створаная пры садзейнічанні ААН, якая дзейнічала ў 1999—2009 гадах. Штатная колькасць КЗК складала 5000 чалавек.

Гісторыя Мэтай стварэння падобнай арганізацыі з’яўлялася замена Арміі вызвалення Косава, ліквідацыі радыкальных элементаў і стварэнне больш арганізаванай і дысцыплінаванай структуры. КАК выконваў задачы па размініраванні і аднаўленні інфраструктуры Косава, а таксама дапамагаў у абароне мясцовага насельніцтва. Аднак рэпутацыю корпус меў дрэнную, так як значная частка яго супрацоўнікаў былі замяшаны ў забойствах, выкраданнях людзей і іншых злачынствахThe United Nations & regional security: Europe and beyond by Michael Charles Pugh, Waheguru Pal Singh Sidhu, 2003, ISBN 1588262324, page 126 The Fight Against Terrorism and Crisis Management in the Western Balkans by Iztok Prezelj, 2008, ISBN 1-58603-823-0, page 49-50.

Паведамленні аб злачынствах і парушэннях дысцыпліны пераследавалі КАК з моманту яго стварэння. У чэрвені 2001 года некалькі старэйшых афіцэраў былі звольнены па падазрэнні ў садзейнічанні мецяжу этнічных албанцаў у Рэспубліцы Македонія.

Падчас канфлікту ў Македоніі паміж урадавымі сіламі і албанскімі сепаратыстамі, для падтрымкі апошніх, каля 700 байцоў КАК атакавалі тэрыторыю Македоніі, паспрабаваўшы ўзяць горад Радушу. Супраць нападнікаў была выкарыстана авіяцыя, у прыватнасці самалёты Су-25. Па паведамленнях некаторых крыніц, колькасць забітых байцоў КАК была велізарнай, паведамлялася пра 100 загінулых і больш з боку Косава.

У 2009 годзе КАК быў расфармаваны, многія яго члены ўвайшлі ў склад сіл бяспекі Рэспублікі Косава.

Кіраўнікі Першым камандуючым КАК быў Агім Чэку, які пакінуў структуру ў 2006 годзе і стаў прэм’ер-міністрам Косава. Генерал-лейтэнант Сулейман Селімі, былы ваеначальнік АВК, стаў яго пераемнікам.

Функцыі і задачы У пастанове МААННК 1999/8 КАК павінен выконваць наступныя задачы: Барацьба з наступствамі стыхійных бедстваў, буйных пажараў, прамысловых аварый і таксічных выкідаў; Правядзенне пошукава-выратавальных работ; Аказанне гуманітарнай дапамогі; Размініраванне тэрыторыі Косава; Садзейнічанне ў аднаўленні інфраструктуры. Корпус абароны Косава не гуляў ніякай ролі ў абароне, забеспячэнні правапарадку, барацьбе з масавымі беспарадкамі, унутранай бяспекі або любых падобных мерапрыемствах. Спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН (SRSG), кіраўнік ААН у Косава, ажыццяўляў кіраўніцтва і фінансаванне КАК. За КАК таксама нёс адказнасць ваенны кантынгент НАТАKosovo After the UNMACC and Beyond , accessed September 2009.

Галерэя

Спасылкі , September 20, 1999. Структура Корпуса Защиты Косова

Катэгорыя:Узброеныя сілы Рэспублікі Косава Катэгорыя:Зніклі ў 2009 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1999 годзе