Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Свіслацкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада, у будынку на плошчы Карла Маркса, 4.

Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг; Упраўленне адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў.

Старшыні Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч (з 1958). Анастасія Канстанцінаўна Цагельнік (з 1969). Анатоль Фаміч Кузьма (1996—2001). Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі (2020—2024). Андрэй Сяргеевіч Грыцкевіч (з 2024).

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Свіслачы Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Свіслацкі раён