Варонежскі завулак () — завулак у Магілёве, у Ленінскім раёне.
Названы ў гонар горада Варонеж. Забудова складаецца пераважна з дамоў сядзібнага тыпу.
Працягласць завулка складае каля 680 м. Арыентаваны з поўдню на поўнач. Пачынаецца ад скрыжавання з Сувораўскай вуліцай, перасякае Пражэктарную вуліцу, праспект Міру, Сапёрную, Гвардзейскую, Танкавую вуліцы, Курскі, Вучэбны, Прамы завулкі, завяршаецца скрыжаваннем з Круглым завулкам каля яра Дзебры.
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)