Уладзіслаў Тамаш Брахоцкі ( — ) — землеўласнік, аганізатар прамысловай вытворчасці ў Беларусі, мецэнат.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Брахоцкіх герба «Праўдзіц». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Брахоцкага (1819—1869) і яго другой жонкі Аліны з Мінейкаў (каля 1830-?).
Уладзіслаў Тамаш актыўна займаўся гаспадаркай і хутка давёў яе да высокага ўзроўню. Уладар радавога маёнтка ў Малым Мажэйкавым (дастаўся ад бацькоў), Морына (перайшоў у спадчыну ад бяздзетнага брата бацькі Антонія Брахоцкага) і Вераскава (атрымаў у спадчыну ад бяздзетнага Уладзіслава Брахоцкага).
У 1893 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.
Перад Першай сусветнай вайной ва ўсіх сваіх маёнтках арганізаваў бясплатныя польскія школы. У Вераскаве адчыніў вінакурню і пілараму. Ахвяраваў грошы на будаўніцтва першага польскага тэатра ў Вільні. Першая сусветная вайна падарвала гаспадарку і давяла яго да заняпаду, але потым на працягу некалькіх год вывеў яе на даваенны ўзровень.
Сям’я Уладзіслаў Тамаш быў два разы жанаты. Ад першага шлюбу з Сафіяй Моль у яго было сямёра дзяцей: Аляксандр, атрымаў пасля смерці бацькі Морынава; Станіслаў, у спадчыну атрымаў Вераскава; Валенты (памёр у 1917 годзе ва ўзросце 24 год); Андрэй, атрымаў Малое Мажэйкава, Алена; Марыя; Ганна.
Другі раз жаніўся пасля смерці жонкі на Катажыне Балінскай, з ёй дзяцей не меў.
Літаратура Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
Уладзіслаў Тамаш Катэгорыя:Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі