Джулія (Юлія) Малак (18 сакавіка 1928, Філадэльфія, Пенсільванія — 26 лістапада 2017, Ганалулу, Гаваі, ЗША) — апошняя прынцэса Карэі, дачка ўкраінскіх эмігрантаў.

Біяграфія У 1958 годзе яна працавала ў нью-ёркскай архітэктурнай фірме, якая спраектавала шкляную піраміду для Луўра. Юлія хацела пераехаць у Іспанію і падала аб’яву аб продажы кватэры. убачыў паведамленне, наведаў кватэру і пераканаў Юлію застацца.

Карэец Гу зрабіў дзяўчыне прапанову па-ўкраінску. Бацькі дзяўчыны былі шакаваныя ўчынкам. У 1958 годзе закаханыя абвянчаліся ва ў Нью-Ёрку.

Пара пераехала ў Карэю ў 1963 годзе. быў прынцам, але іх дынастыя больш не мела палітычнага ўплыву. Краіна стала прэзідэнцкай рэспублікай, маёнткі манаршай сям’і нацыяналізавалі, дазвол на вяртанне на радзіму яны атрымалі толькі тады, калі стала ясна, што каралеўская дынастыя да ўлады не вернецца. Юлія з вялікім задавальненнем займалася дабрачыннасцю. Яна прыцягвала людзей з абмежаванымі магчымасцямі да працы ў сваёй дызайнерскай майстэрні, апекавалася карэйскімі сіротамі. Пара не магла мець дзяцей, таму не адчувала сябе цалкам шчаслівай. Сям’я нават удачарыла дзяўчынку (Яўгенію Ун-Сук Лі). Але гэта не задавальняла бацькоў І Гу. Кожны раз яму нагадвалі, што такая жанчына не можа быць жонкай прынца.

Мезальянсны шлюб падоўжыўся 20 гадоў. Пасля разводу прынц пераехаў у Японію, а апошняя прынцэса Карэі працягнула жыць у СеулеЛантрат В. / Валентина Лантрат // Селянська правда. — 2016. — № 671(17 тр.). — С. 3. Українка, яка стала останньою принцесою Кореї. У дакументальным фільме MBC «Апошні ліст Юліі» яна прызнаецца, што была простай украінскай дзяўчынай, якая б ніколі не паверыла, што аднойчы апынецца ў каралеўскім палацы.

Смерць і пахаванне З 1995 года жыла на Гаваях. У 2005 годзе яна апошні раз наведала Карэю, каб пакланіцца былому мужу (ён памёр 15 ліпеня 2005 года ў Токіа, пахаваны ў Сеуле) і перадаць у музей сямейныя рэліквіі. Памерла 26 лістапада 2017 года. Яе прах быў развеяны над Ціхім акіянам.

Спасылкі

Українка, яка стала останньою корейською принцесою Julia Mullock

Катэгорыя:Украінцы ў ЗША Катэгорыя:Эмігранты з Украіны Катэгорыя:Жанчыны Карэі Катэгорыя:Постаці Карэі